6 траўня 2024, панядзелак, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакату ўдалося сустрэцца з Баўмгертнерам у СІЗА КДБ

10
Адвакату ўдалося сустрэцца з Баўмгертнерам у СІЗА КДБ

З генеральным дырэктарам «Уралкалію» Уладзіславам Баўмгертнерам сёння ў СІЗА КДБ сустрэўся адвакат.

«Сёння адзін з нашых адвакатаў сустрэўся ў СІЗА КДБ з Баўмгертнерам. Але пакуль што мы не абвяшчаем таго, што абмяркоўвалася на сустрэчы», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс- Захад» у панядзелак адзін з адвакатаў абвінавачанага.

Ён таксама нагадаў , што на мінулым тыдні адвакаты , якія абараняюць гендырэктара «Уралкалію», далі падпіску пра неразгалошванне таямніцы папярэдняга расследавання.

Разам з тым суразмоўца агенцтва ўдакладніў, што Баўмгертнера абараняюць 3 беларускіх адваката.

Ён таксама пацвердзіў, што беларускімі адвакатамі была абскарджаная мера стрымання, ужытая да Баўмгертнера.

Нагадаем, пра затрыманне Уладзіслава Баўмгертнера паведаміў 26 жніўня Следчы камітэт Беларусі. У дачыненні да гендырэктара «Уралкалію», які з'яўляецца старшынёй назіральнага савета ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», распачатая справа па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі).

Яшчэ чацвёра топ-мэнэджэраў «Уралкалію» абвешчаныя ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках