6 траўня 2024, панядзелак, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская мытня дазволіла кантрабанду маку

9
Беларуская мытня дазволіла кантрабанду маку

Расейскія наркапаліцэйскія ліквідавалі канал кантрабанднай пастаўкі з Польшчы праз Беларусь буйной партыі харчовага маку.

Падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў наркапаліцэйскія ўстанавілі, што арганізацыяй кантрабандных паставак у Расею аптовых партый забруджанага маку (ад 10 тон і вышэй) займаўся грамадзянін адной з закаўказскіх рэспублік, які пастаянна пражывае ў Польшчы.

Яго саўдзельнікі ў Маскве - атрымальнікі тавару, адказвалі за яго прыём, складаванне і збыт давераным асобам аптовых партый ад 0,5 да 2 тон зелля. Яны ж адпраўлялі за мяжу грошы, атрыманыя пасля рэалізацыі наркотыкаў. Пасля гэтага ўдзельнікі наркагрупоўкі, як правіла, часова выязджалі з Расеі за мяжу, пішуць «Белорусские новости».

Па аператыўнай інфармацыі паліцыянтам стала вядома, што ў жніўні з Польшчы паступае чарговая партыя наркотыкаў. Груз паспяхова прайшоў усе працэдуры ў адным з пунктаў пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні, перасёк без праблем Беларусь і праз Смаленскую вобласць прыбыў у Падмаскоўе.

Трэйлер наркапаліцэйскія затрымалі ў Падольскім раёне. Па мытных дакументах было задэкларавана амаль 20 тон пекінскай капусты, аднак пад ёй у кардонных скрынках знаходзілася 10 тон забруджанага маку.

Пры допыце адзін з затрыманых паведаміў, што на тэрыторыі Масквы ў яго знаходзіцца некалькі гаражоў, прыстасаваных для захоўвання і расфасоўкі маку. Пасля праверкі гэтай інфармацыі аператыўнікі выявілі ў двух гаражах амаль 3 тоны маку рознай ступені забруджвання і налепкі-маркіроўкі, якія «прадпрымальнікі» клеілі на ўжо перапакаваныя мяшкі з макам, каб надаць ім бачнасць легальнасці.

Згодна з заключэннем фізіка-хімічнага даследавання, у 13 тонах канфіскаванай макавай сумесі ўтрымліваецца 800 кг наркатычнага сродку. Атрыманага з гэтай сыравіны наркотыку хапіла б на выраб паўмільёна разавых доз. На чорным рынку затрыманая ў Падмаскоўі партыя маку пасля перапрацоўкі магла быць рэалізаваная за 150 мільёнаў расейскіх рублёў - амаль 5 мільёнаў даляраў.

На прэс-канферэнцыі па тэме «Брудны мак: хто і для чаго вязе яго ў Расею?» дырэктар ФСКН Віктар Іваноў паведаміў, што прыбытак ад продажу ў Расеі гэтай атруты дасягае фантастычнай лічбы - 5000 адсоткаў.

Ужо высветлена, што наркагандляры набывалі брудны мак у Еўропе па 8 даляраў за кілаграм, а ў Расеі збывалі па аптовым кошце 80 даляраў. Кіраўнік службы заявіў, што злачынная групоўка падрыхтоўвала гэтую перавозку на працягу траўня-чэрвеня, а сярод затрыманых злачынцаў, замяшаных у гэтай справе, ёсць і замежнікі, у прыватнасці, грамадзяне Польшчы і Беларусі.

У гэтай паспяховай для расейскіх нарказмагароў спецаперацыі па ліквідацыі наркаканала была незразумелая роля беларускіх праваахоўнікаў: ці то ў фуражку спалі, ці то свае інтарэсы пераследвалі, прапускаючы праз мяжу кантрабанду на мільёны даляраў.

Усе сумневы ў гэтай справе развеялі ў прэс-службе ФСКН Расеі, дзе паведамілі, што падчас планавання і правядзення аперацыі ішоў двухбаковы абмен аператыўнай інфармацыяй з беларускімі калегамі, якія на сваёй тэрыторыі кантралявалі ўсе перамяшчэнні незаконнага грузу.

Белорусская таможня разрешила контрабанду мака. Фото: naviny.by
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках