6 траўня 2024, панядзелак, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін намаляваў дзецям «котку - від ззаду»

85

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін наведаў у першы навучальны дзень школу №7 у Кургане.

Там усё было, як звычайна: шпацыраваў са світай па класах, а яму распавядалі, як зараз усё добра і да чаго з кожным днём жыць становіцца і лепш і весялей.

Так, у прыватнасці, у адной з аўдыторый настаўніца паказала Уладзіміру Уладзіміравічу інтэрактыўную школьную дошку, то ёсць вялікі тачпад, на якім можна, як з гонарам адзначыла выкладчыца, маляваць і ручкай, і проста, - «што дзецям асабліва цікава», - пальцам.

Пуціну гэтая перспектыва таксама спадабалася: ён падышоў да дошкі і пачаў дзяржаўнай рукой выводзіць нейкія лініі, у выніку атрымалася нешта, што можна ахарактарызаваць альбо як морду злоснага іншапланецяніна, альбо як наогул нешта непрыстойнае, адзначае slon.ru.

Пуцін ужо пакідаў клас, калі нехта з дзяцей наважыўся задаць пытанне, якое мучыла ўсіх: «А што гэта?», на што аўтар шэдэўра адказаў: «Котка ззаду».

«Котка. Від ззаду», - растлумачыў Пуцін вучню, які спытаў, што гэта.

У лютым мінулага года Пуцін правёў у гэтай школе нараду па мадэрнізацыі рэгіянальнай адукацыі. Тады ён раскрытыкаваў тэмпы рамонту школы, на які з федэральнага бюджэту было выдзелена 180 млн рублёў.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках