6 траўня 2024, панядзелак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Веласіпедыстам забаранілі збірацца больш як у трох

97

Арганізатарку «велапагулянак» у Менску аштрафавалі за правядзенне «несанкцыянаванай акцыі».

Пра гэта распавёў старшыня ўправы ГА «Менскае веласіпеднае таварыства Яўген Харужы.

«У сярэдзіне жніўня прайшла выдатная велапаездка «Стылягі на роварах», арганізаваная менскімі веласіпедыстамі з супольнасці veloby.net. Людзі ў яркіх незвычайных уборах праехалі горадам, патанчылі на ходніках, парадавалі жыхароў і гасцей горада хай невялікай, але незвычайнай падзеяй. Здавалася б, выдатная падзея, што дадала ў нашае сумнае ўпарадкаванае жыццё крыху разнастайнасці, атрымала шырокую падтрымку і асвятленне ў СМІ. Але, на жаль, у нашай краіне нельга вось проста так узяць і пракаціцца з сябрамі на роварах. На мінулым тыдні арганізатара паездкі Ірыну выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёна для таго, каб абвінаваціць у парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах», - напісаў ён.

Дзяўчыну абвінавацілі ў парушэнні другой часткі артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і аштрафавалі на 2 мільёны рублёў.

«Гэты выпадак стварае небяспечны прэцэдэнт, калі адказнасць за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах ужываецца да веласіпедных «пагулянак», якіх цяпер праводзіцца вялікае мноства, хоць закон не прадугледжвае такой адказнасці», мяркуе Яўген Харужы.

Нагадаем, 18 жніўня амаль пяцьдзесят чалавек праехалі праспектам Незалежнасці з цэнтра горада да будынка Нацыянальнай бібліятэкі з заездам у Траецкае прадмесце.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках