5 траўня 2024, Нядзеля, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры Цюрыха

17

Забаронены беларускі нацыянальны сцяг быў вывешаны ў цэнтры швейцарскага горада.

Як стала вядома charter97.org, сцяг быў вывешаны актывістамі «Беларускай нацыянальнай памяці» яшчэ 19 верасня і яго можна ўбачыць на мосце да гэтага часу.

Яго замацавалі на мосце праз раку Ліммат, якая працякае праз Цюрых.

Нагадаем, 22 гады таму нацыянальным сімвалам вярнулі статус дзяржаўных. Гэта адбылося падчас гістарычнага пасяджэння Вярхоўнага Савета 19 верасень 1991 года. Бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» заставаліся дзяржаўнымі да 1995 года, калі пасля рэферэндуму, ініцыяванага Лукашэнкам, была вернутая перайначаная савецкая сімволіка.

Таксама 19 верасень 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову аб змене назвы краіны: Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала Рэспублікай Беларусь.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках