10 траўня 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюзу РЭП адмовілі ў вырабе маек

13

Друкарскі цэнтр «Карандаш» адмовіў прафсаюзу РЭП у вырабе маек з надпісам «За Беларусь без кантрактаў», угледзеўшы ў закліку незаконную агітацыю.

Актывісты прафсаюза РЭП разам з усім міжнародным рабочым рухам рыхтуюцца да правядзення Сусветнага дня барацьбы за годную працу. Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, сябрам якога з'яўляецца прафсаюз РЭП, падаў заяўку на правядзенне мітынгу 7 кастрычніка. У гэты дзень штогод прафсаюзы ўсяго свету праводзяць глабальную акцыю супраць распаўсюджвання нестандартнай занятасці, да якой адносіцца часовая праца па кантракце, піша praca-by.info.

Актывісты прафсаюза РЭП вырашылі выйсці на мітынг у майках з надпісам «За Беларусь без кантрактаў». Але пакуль, як паведаміў лідар Менскай гарадской пяршоўкі Ігар Комлік, рэалізаваць ідэю не ўдаецца.

- Я ўвечары аформіў замову ў «Карандаше», а раніцай мне патэлефанавалі адтуль і папрасілі тэрмінова забраць грошы, - распавёў прафсаюзнік. - Яны адмовіліся выканаць замову, таму што ўгледзелі ў ёй агітацыю. Я паспрабаваў растлумачыць, што ў дадзеным закліку не ўтрымліваецца нічога з таго, што забаронена законам - прапаганда гвалту, заклік да звяржэння ўлады і гэтак далей. Але супрацоўніца «Карандаша» была няўмольная.

Ігар Комлік дадаў, што ў прафсаюзе ўсё ж такі спадзяюцца на здаровы сэнс, таму паспрабуюць размясціць замову ў іншай фірме.

- Гэта чарговы факт парушэння правоў прафсаюзаў і правоў рабочых. Кантракты ўяўляюць сабой форму часовай занятасці, прымяненне якой строга абмежаванае пэўнымі ўмовамі. Кантракты заключаюцца з работнікам на выкананне разавай, часовай працы. Калі ж праца носіць пастаянны характар, наняты для яе выканання работнік мае права на бестэрміновую працоўную дамову, на стабільную і пастаянную занятасць. Гэта фундаментальнае права рабочых, замацаванае ў міжнародных працоўных нормах. У нас у Беларусі ўсе пагалоўна пераведзеныя на кантракты. Чаму гэта зроблена - зразумела. Так прасцей кіраваць работнікамі, душыць выступленні, шантажаваць умовамі працы, пераследваць нязгодных, - пракаментаваў Ігар Комлік.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках