Лукашэнка спалохаўся вучняў аўташкол
45- 26.09.2013, 9:18
- 45,669
26 верасня вучэбных аўтамабіляў на вуліцах Гродна не будзе.
ДАІ забараніла аўташколам праводзіць практычныя заняткі па ваджэнню на гарадскіх вуліцах. Гэтую інфармацыю ў аўташколах пацвердзілі. Праўда дакладную прычыну адмены заняткаў назваць адмовіліся, паведамляе «Вечерний Гродно».
Па адной з версій, гэта звязана з маючай адбыцца выставай «Еўрарэгіён-Нёман», якая будзе праходзіць у Лядовым палацы. У іншай аўташколе лічаць, што заняткі адмянілі з-за вучэнняў «Захад-2013»: у Гродна павінны прыбыць Лукашэнка і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.
У ДАІ інфармацыю пакуль не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць.