Знішчальнік F-16 здзейсніў першы палёт без пілота (Відэа)
16- 26.09.2013, 16:00
- 12,659
Тэставы палёт амерыканскага знішчальніка без лётчыка адбыўся ў Флорыдзе.
Раней кампанія Boeing, якая з'яўляецца вытворцам F-16, абвясціла пра тое, што самалёты, якія выводзяцца са службы ў ВПС, будуць пераабсталяваныя ў беспілотнікі, паведамляе Bloomberg. Іх будуць выкарыстоўваць для падрыхтоўкі будучых лётчыкаў.
F-16 з пустой кабінай падняўся ў паветра з ваеннай базы Ціндал у Флорыдзе і здзейсніў палёт над Мексіканскім залівам, пасля чаго паспяхова прызямліўся.