5 траўня 2024, Нядзеля, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчанку абпаліла агнём з халадзільніка

54
Менчанку абпаліла агнём з халадзільніка

Гаспадыня кватэры на вуліцы Варанянскага ў Менску атрымала апёкі, калі адкрыла дзверцы халадзільніка.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

«3 верасня 2013 года па лініі адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне аб тым, што ў сталіцы ў кватэры шматпавярховіка на вуліцы Варанянскага адбылася ўспышка газапаветранай сумесі, у выніку чаго была траўмаваная гаспадыня», - гаворыцца ў паведамленні.

У ходзе разбору ўстаноўлена, што пры адчыненні дзверцы халадзільніка 2007 года выпуску, імпартнай вытворчасці, у кухні двухпакаёвай кватэры, адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. Гаспадыня атрымала апёк твару, шыі, грудзі 1-й і 2-й ступені (7%). Жанчына пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі была дастаўленая ва ўстанову аховы здароўя.

У выніку ўспышкі пашкоджаныя ўпаковачныя пакеты для прадуктаў, якія захоўваюцца ў халадзільніку. Прычына здарэння выяўляецца. Як мяркуецца, адбылася ўспышка сумесі ізабутан (хладагент халадзільніка) з паветрам.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках