5 траўня 2024, Нядзеля, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўмгертнеру перададуць у камеру тэлевізар

29
Баўмгертнеру перададуць у камеру тэлевізар

Сёння з ім маюць намер сустрэцца адвакаты.

«Мы плануем, што сёння наведаем Уладзіслава Баўмгертнера ў СІЗА КДБ», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду адзін з яго адвакатаў.

Паводле яго слоў, плануецца, што будуць перададзеныя нейкія рэчы, тэлевізар, будзе абмеркаваны шэраг пытанняў. Адвакат нагадаў, што «абаронцы далі падпіску пра неразгалошванне таямніцы папярэдняга расследавання».

Ён праінфармаваў, што дата разгляду скаргі на меру стрымання яшчэ не вядомая.

Як паведамілі ў судзе Партызанскага раёна Менска, куды гэтая скарга паступіла 3 верасня, «у бліжэйшы час будзе прызначаны суддзя і вызначаны час разгляду скаргі».

Там нагадалі, што ў адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі скарга на меру стрымання разглядаецца судом на працягу 72 гадзін у закрытым судовым пасяджэнні.

26 жніўня беларускія праваахоўныя органы затрымалі Баўмгертнера. Кіраўніку «Уралкалію» прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 424 («Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі»).

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках