5 траўня 2024, Нядзеля, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Дарадца Лукашэнкі прапаноўвае зрабіць глупства

19
Леанід Заіка: Дарадца Лукашэнкі прапаноўвае зрабіць глупства

Спыненне транзіту расейскай нафты праз Беларусь будзе вельмі недарэчным учынкам з боку беларускіх уладаў.

Пра гэта заявіў эканаміст Леанід Заіка, каментуючы сайту charter97.org пагрозы беларускіх уладаў спыніць транзіт расейскай нафты ў Еўропу.

«Самае важнае ў сённяшняй сітуацыі - не перашкаджаць рабіць глупства. Я б нават іх падтрымаў у тым, каб яны забаранілі, скажам, увоз беларускіх пірожных ці марозіва, якое раптам апынулася б з прымешкай цыяністага калію. Бо ўсё, што цяпер робіць Крэмль, павялічвае магчымасці пераарыентацыі Беларусі ў бок Еўразвяза. У выніку, калі Расея будзе і далей так рабіць, то на Віленскім саміце «Усходняга партнёрства» можа апынуцца спецыяльны пасланнік з Беларусі», - лічыць навуковец.

Эксперт адзначыў, што з тэхнічнага пункту гледжання спыняць транзіт расейскай нафты рабіць нельга, таму што ў трубаправодзе заўсёды павінна знаходзіцца маса, якая перапампоўваецца.

«Гэта быў бы недарэчны ўчынак з боку Беларусі. Але калі гэта і адбудзецца, то ў Расеі ёсць варыянты пастаўляць нафту праз Вентспілс, таму гэты тэрмінал выкарыстоўваецца толькі на 30%, і ў Латвіі гэтага вельмі чакаюць. Так што беларускім уладам не варта думаць, што яны нанясуць страшны ўрон Расеі. Зараз ідзе пікіроўка, але за ёй стаіць больш сур'ёзная рэч. Бо Пуцін яшчэ не выказваўся наконт арышту Баўмгертнера і астатняга. Нічога не казаў і Лукашэнка. Кожны трымае паўзу, і чым лепш акцёр, тым даўжэй і змястоўней у яго паўза», - сказаў на заканчэнне кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія».

Нагадаем, палітолаг Сяргей Мусіенка, які ў кулуарах лічыцца асабістым дарадцам Лукашэнкі, сказаў, што транзіт расейскай нафты ў Еўропу праз нафтаправод «Дружба», які праходзіць па тэрыторыі Беларусі, можа быць спынены.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках