5 траўня 2024, Нядзеля, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Кім Чэн Ына шакавала суграмадзян новым іміджам (Відэа)

14

Жонка лідара КНДР Лі Соль Чжу здзівіла суграмадзян сваім знешнім выглядам, з'явіўшыся на канцэрце мясцовага ансамбля «Моранбон» з нехарактэрнай для яе кароткай стрыжкай.

Гэтым жонка Кім Чэн Ына парушыла даўні дрэс-код жонак правадыроў краіны, якія заўсёды насілі доўгія валасы, паведамляе тэлеканал «Вести» са спасылкай на паўднёвакарэйскае выданне Hankyoreh.

Акрамя прычоскі першая лэдзі самай закрытай краіны ў свеце змяніла стыль адзення. Яна прыйшла на ўрачыстае мерапрыемства ў сіняй блузцы з белым каўняром, жадаючы, на думку экспертаў, пераймаць жанчын з краін Захаду.

Яшчэ нядаўна Лі Соль Чжу фарсіла на афіцыйных прыёмах з хімічнай завіўкай і ў блакітным жакеце з брошкай у выглядзе кветкі. Па некаторых дадзеных, змена іміджу першай лэдзі КНДР звязаная з тым, што яе мужу падабаюцца кароткія жаночыя прычоскі.

Цікава, што стыль адзення жонкі правадыра маментальна пераймаюць прадстаўніцы паўночнакарэйскага бамонду. Так, артысткі ансамбля «Моранбон», якія яшчэ нядаўна мелі пышныя прычоскі, на сваім апошнім канцэрце былі ўжо з кароткімі стрыжкамі.

Увогуле ў апошні час свецкае жыццё ў КНДР б'е ключом: краіну ў другі раз наведаў амерыканскі баскетбаліст Дэніс Родман. І гэта нягледзячы на тое, што некалькі дзён таму Кім Чэн Ын, па некаторых дадзеных, аддаў загад расстраляць сваю былую каханую і яе 11 калегаў - музыкаў аркестра, у якім у свой час выступала і жонка правадыра КНДР.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках