5 траўня 2024, Нядзеля, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіпермаркеты абавяжуць гандляваць беларускімі таварамі

47
Гіпермаркеты абавяжуць гандляваць беларускімі таварамі

Улады рэкамендавалі буйным гандлёвым сеткам мець у абароце не менш за 85% беларускіх тавараў.

Пра гэта заявіў сёння старшыня Менскага аблвыканкама Барыс Батура падчас прыёму грамадзян, перадае БелТА.

Да яго звярнуўся прадстаўнік кампаніі «Баден», якая на арэндных плошчах рэалізуе абутак як замежных, так і айчынных брэндаў, у тым ліку «Аладен». Паводле яго слоў, арэндадаўца - адна з буйных гандлёвых сетак Беларусі - хоча выцесніць яго з гэтых плошчаў і аддаць іх у арэнду замежным абутковым кампаніям.

Старшыня аблвыканкама лічыць, што гэтага дапускаць нельга. Хоць «Баден» на арандаваных гандлёвых плошчах і рэалізуе толькі 10-15% беларускага абутку, гэта няшмат, але ўсё ж кампанію трэба падтрымаць. «Баден» павінен застацца на арандаваным аб'екце», сказаў Барыс Батура. Пры гэтым ён адзначыў, што буйныя гандлёвыя сеткі павінны імкнуцца мець у абароце не менш за 85% айчыннай прадукцыі - прамысловай і харчовай.

Раней з крытыкай буйных гандлёвых сетак ужо выступаў кіраўнік брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках