5 траўня 2024, Нядзеля, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі «Белкард» незаконна выпісалі сабе прэміі на 610 мільёнаў

14
Кіраўнікі «Белкард» незаконна выпісалі сабе прэміі на 610 мільёнаў

А бухгалтэрыя прадпрыемства «забылася» даць справаздачу пра гэта.

Супрацоўнікі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама сумесна з Камітэтам дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці прадухілілі прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры ААТ «Белкард» на суму больш за Br610 млн, перадае «Інтэрфакс».

Пра гэта паведаміла старэйшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Беларусі Вераніка Пасмецьева.

Паводле яе слоў, у ходзе аператыўнага суправаджэння праграмы мадэрнізацыі горадаўтваральных прадпрыемстваў Гродна, а таксама праграмы інавацыйнага развіцця міністэрства прамысловасці на 2011-2015 гады ў ліпені-жніўні 2013 года супрацоўнікамі ўпраўлення па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў УУС Гродзенскага аблвыканкама праводзілася праверка ў дачыненні да службовых асобаў ААТ «Белкард». Падставай для праверкі стаў факт неабгрунтаванай выплаты штогадовага аднаразовага ўзнагароджання службовым асобам прадпрыемства.

Пасмецьева патлумачыла, што гэта прадпрыемства з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў карданных перадач і валаў не толькі сярод краін СНД, але і краін Еўропы. Паводле нормаў распрацаванага акцыянерным таварыствам палажэння, калі прадпрыемства атрымала абумоўлены бізнес-планам чысты прыбытак і выканала цэлы шэраг прагнозных паказчыкаў, кіраўніцтва і топ-мэнэджэры кампаніі маюць права на атрыманне штогадовых грашовых бонусаў.

«Аператыўнікі службы БЭЗ сумесна са спецыялістамі КДК устанавілі, што прадпрыемства «Белкард» не выканала даведзенае заданне па аб'ёме інвестыцый на 2012 год», - паведаміла Вераніка Пасмецьева. Так, пры прагнозе ў Br21 млрд інвестыцый фактычна ў асноўны капітал было ўкладзена Br18, 1 млрд, у той час як у справаздачнасці фігуравала лічба ў Br21,078 млрд.

«Як высветлілася, па сваёй няўважлівасці, недакладныя звесткі аб інвестыцыях у асноўны капітал ўнесла ў дзяржаўную справаздачнасць бухгалтэрыя прадпрыемства, аднак кіраўніцтвам ААТ быў выдадзены загад аб выплаце штогадовага аднаразовага ўзнагароджання. Шэраг службовых асобаў быў незаконна прэміраваны на агульную суму звыш Br610 млн», - паведаміла прадстаўнік ГУБЭЗ.

Паводле яе слоў, у цяперашні час з мэтай кампенсацыі незаконна атрыманых грашовых сродкаў кіраўніцтвам прадпрыемства адмененыя загады аб выплаце штогадовага аднаразовага ўзнагароджання службовым асобам «Белкарда». У касу прадпрыемства кіраўніцтвам і службовымі асобамі ўжо добраахвотна ўнесена больш за Br436 млн, астатнюю суму ўтрымаюць з іх заработнай платы, сказала Вераніка Пасмецьева.

Такім чынам, у выніку праведзеных сумесных мерапрыемстваў супрацоўнікі службы БЭЗ і КДК Гродзенскай вобласці прадухілілі нанясенне шкоды ў асабліва буйным памеры ААТ «Белкард».

У цяперашні час доля дзяржавы ў статутным фондзе ААТ «Белкард» складае менш за 50%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках