5 траўня 2024, Нядзеля, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

HBO пакажа фільм пра Свабодны тэатр

2
HBO пакажа фільм пра Свабодны тэатр

Амерыканская тэлекампанія купіла правы на трансляцыю фільма пра нелегальны тэатр з Беларусі ў ЗША.

Стужка «Dangerous Acts Starring The Unstable Elements Of Belarus» возьме ўдзел у асноўнай праграме Міжнароднага кінафестывалю ў Таронта.

Сёння стала вядома таксама і пра тое, што HBO Documentary Films пацвердзіла набыццё правоў на яе трансляцыю на тэрыторыі ЗША.

Фільм прысвечаны падпольнаму Беларускаму Свабоднаму тэатру, піша сайт theslanted.com. Яго зняла Мэдэлін Саклер - намінантка на прэмію Оскар 2010 года.

«Пасля падпольнай працы над гэтым фільмам цягам апошніх трох гадоў праз цэнзуру ў Беларусі мы вельмі ўсхваляваныя тым, што дзелімся сваім досведам з аўдыторыяй на тэлеканале НВО», - кажа Мэдэлін Саклер.

Міжнародны кінафестываль у Таронта - штогадовы кінафестываль, які праводзіцца ў Канадзе з 1976 года. Звычайна ён пачынаецца вечарам у першы чацвер верасня і доўжыцца дзесяць дзён.

У адрозненне ад шмат якіх іншых кінафестываляў на фэсце няма афіцыйнага журы і галоўным прызам з'яўляецца Прыз глядацкіх сімпатый, які прысуджаецца паводле вынікаў галасавання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках