5 траўня 2024, Нядзеля, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа выйшла з рэцэсіі

28
Еўропа выйшла з рэцэсіі

Пачаўся рост сусветнай эканомікі, які трэба падтрымаць.

Пра гэта піша італійскае выданне «Europaquotidiano» (пераклад - Inosmi.ru).

Рост можа прадоўжыцца пры ўмове, што цэнтральныя банкі індустрыяльных краін падтрымаюць, каб унікнуць адхіленняў ад распачатага працэсу. Напярэдадні саміту G20 у Санкт -Пецярбургу Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) перагледзела свае эканамічныя прагнозы і заявіла аб тым, у якім кірунку трэба ісці наперад. У сваёй прамежкавай ацэнцы АЭСР піша: «Тэмп росту асноўных сусветных эканомік палепшыўся ў другім трыместры, і ён павінен захавацца і ў другім семестры».

Экспэрты АЭСР у Парыжы ўважаюць за абнадзейлівыя тэмпы росту, зарэгістраваныя ў Злучаных Штатах Амерыкі, у Японіі і ў Вялікабрытаніі. Іх апошні прагноз ад 29 траўня не апраўдаўся, і цяпер яны мяркуюць, што «агулам Еўразона выйшла з рэцэсіі». Тым не менш, як сцвярджае АЭСР, усярэдзіне еўразоны ёсць краіны з дэфіцытам і з лішкам аплатнага балансу, капіталізацыя многіх банкаў еўразоны недастатковая, і банкі абцяжараныя пазыкамі. Хоць прагрэс у справе агульнага кантролю за банкамі можа дапамагчы сітуацыі, усё ж такі застаецца шмат вузкіх месцаў.

АЭСР пацвердзіла сваю ацэнку таго, што ў гэтым годзе ВУП Італіі скароціцца на 1,8 %. Такім чынам, Італія - адзіная з краін - чальцоў G7 мае адмоўны рост у гэтым годзе. Тым не менш, на думку парыжскіх экспэртаў, Італія хоць і павольна, але ўсё ж такі выходзіць з рэцэсіі. Праўда, яе будучыня азмрочваецца рызыкай палітычнай нестабільнасці.

У прыватнасці АЭСР знізіла ацэнку росту эканомікі ЗША з 1,9 % у траўні да 1,7 %. Рост Японіі складзе 1,6 %, рост Нямеччыны - 0,7 % супраць 0,4 % паводле ацэнкі, зробленай у траўні, рост Вялікабрытаніі - 1,5%. Тым не менш, парыжскія экспэрты мяркуюць, што станоўчая тэндэнцыя недастаткова трывалая. Рызыка запаволення эканамічнага росту зыходзіць ад развіццёвых краін, якія бліжэйшымі тыднямі павінны супрацьстаяць дэфіцыту і зніжэнню курсу нацыянальных валют.

Таму экспэрты АЭРС мяркуюць, што «трэба падтрымліваць попыт таксама і з дапамогай нетрадыцыйнай валютнай палітыкі, каб пазбегнуць адхіленні ад ўзятага курсу на ўздым эканомікі». Абвешчаны Федэральным рэзервам ЗША намер зрабіць сваю валютную палітыку больш агрэсіўнай, каб падтрымаць амерыканскую эканоміку, рызыкуе выставіць прыкры рахунак развіццёвым краінам, якія ў гэтыя гады атрымлівалі вялікі прыток капіталаў з Амерыкі, бо іх уладальнікі шукалі найбольшых даходаў.

АЭСР уважае за апраўданае запаволенне рытму набыцця дзяржаўных каштоўных папер з боку Федэральнага рэзерву, але яна заклікала Цэнтральны банк ЗША падтрымліваць нізкія адсоткавыя стаўкі цягам некаторага перыяду часу. Цэнтральнаму банку экспэрты параілі распачаць дадатковыя захады, каб запусціць працэс крэдытавання.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках