5 траўня 2024, Нядзеля, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кучук прызнаны найлепшым трэнерам месяца ў Расеі

8
Леанід Кучук прызнаны найлепшым трэнерам месяца ў Расеі

Беларус Леанід Кучук стаў лаўрэатам прэміі «Найлепшы футбольны трэнер Расеі» ў жніўні.

У штомесячным галасаванні, якое Расейскі футбольны саюз праводзіць ужо дванаццаты год запар, настаўнік «Лакаматыва» набраў 35% - 4195 галасоў заўзятараў, піша soccer.ru.

У гонцы за прыз Леанід Кучук апярэдзіў трэнера «Рубіна» Курбана Бердыева, які атрымаў падтрымку 2858 заўзятараў (24% ад агульнай колькасці галасоў), і настаўніка «Зеніта» Лучана Спалеці, за якога прагаласавала 1664 гледачы (14%).

У жніўні расейскі «Лакаматыў» правёў тры матчы і атрымаў тры перамогі: над «Краснадарам» (3:1), «Церакам» (1:0) і «Растовам» (5:0).

Фота: FCLMNEWS.ru

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках