2 траўня 2024, Чацвер, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Аліневіча ізалююць у калоніі

5
Палітвязня Аліневіча ізалююць у калоніі

Ад Ігара Аліневіча два тыдні няма званкоў і лістоў, а пасылкі з літаратурай забароненыя.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла яго маці Валянціна Аліневіч.

«З сярэдзіны жніўня ад сына няма ні званкоў, ні лістоў. Яго імкнуцца па максімуме ізаляваць ад зносіаў са знешнім светам і нават з бацькамі. Раней я яму дасылала нейкія часопісы і кнігі. Зараз мы выслалі яму канверт з літаратурай, але яго вярнулі назад з паметкай «забаронена - дазволеная толькі падпіска», - сказала маці палітычнага вязня.

Яна адзначыла, што яшчэ ў чэрвені на спатканні Ігар сказаў, што такія правілы ўведзеныя новым начальнікам для ўсіх зняволеных Наваполацкай калоніі №10.

«Кожны раз турэмшчыкі перакручваюцца па-новаму: спачатку пазбаўляюць перадач, потым зносінаў, потым кніг і наогул любой інфармацыі. І гэта робіцца не толькі ў дачыненні да Ігара, але і ў дачыненні да ўсіх палітвязняў. Я здзівілася, калі даведалася , што Баўмгертнеру ў СІЗА КДБ перадалі кнігу «Ганна Карэніна», так як у «амерыканцы» катэгарычна забаронена перадаваць кнігі і часопісы», - дадала Валянціна Аліневіч.

Нагадаем, 27 траўня 2011 года суддзя Завадскога раёна Менска Жанна Хвойніцкая асудзіла Ігара Аліневіча на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі №10, якая «славіцца» сваімі дрэннымі ўмовамі. Яго, а таксама Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, а таксама падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках