Кадыраў спешна выдаліў фота з авечкамі з Instagram
12- 5.09.2013, 11:01
- 16,936
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў выдаліў са свайго акаўнта ў сацыяльнай сетцы Instagram фатаграфію з авечкамі пасля абвінавачванняў у парушэнні аўтарскіх правоў.
У сераду фатограф Герберт Шроер (Herbert Schroer) абвінаваціў Кадырава ў парушэнні аўтарскіх правоў на фатаграфію, якую кіраўнік рэспублікі размясціў у Instagram. Па паведамленні Digit.ru, Шроер напісаў пра гэта ў сэрвісе мікраблогаў Twitter. Па словах Шроера, яго фатаграфію Кадыраў размясціў у сваім блогу ў Instagram з накладаннем стандартнага фільтра, але без указання аўтарства.
На фота былі авечкі на фоне горнага пейзажу. На момант публікацыі здымак, размешчаны ў блогу Кадырава, сабраў больш за 7 тысяч лайкаў.
Афіцыйны прадстаўнік кіраўніка Чачні адмовіўся каментаваць сітуацыю РІА Новости.