5 траўня 2024, Нядзеля, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў скраў фота з авечкамі

18

Нідэрландскі фатограф Герберт Шрэер знайшоў сваю фатаграфію ў Instagram-акаўнце кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.

Аўтар здымка назваў Рамзана Кадырава злодзеем і запатрабаваў ад Instagram выдаліць здымак, піша korrespondent.net.

Сёння днём Кадыраў выклаў у інстаграм фотаздымак авечак, якія пасвяцца ў гарах. Кіраўнік Чачні ніяк не падпісаў здымак, але за пяць гадзін сабраў больш за шэсць тысяч лайкаў.

Скриншот интстаграма Кадырова

Шрэер заявіў, што Кадыраў скраў яго здымак, і пацікавіўся ў Instagram, ці трэба яму «прайсці нармальную працэдуру па абароне аўтарскіх правоў». Па ўсёй бачнасці, фатограф хоча дамагчыся выдалення фатаграфіі.

У блогу Шрэера фатаграфія, апублікаваная Кадыравым, з'явілася яшчэ ў канцы ліпеня. Серыя здымкаў, да якой адносяцца авечкі, была зробленая ў французскіх Альпах.

Ужо пасля з'яўлення здымка ў інстаграме кіраўніка Чачні, Шрэер выклаў яго ў свой акаўнт, падпісаўшы: «Такім чынам, прэзідэнт Чачні Рамзан Кадыраў скраў гэтую маю фатаграфію. Варта ўспрымаць гэта як камплімент, ці я павінен раззлавацца?».

Сам Рамзан Кадыраў на абвінавачванні ў крадзяжы пакуль не адрэагаваў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках