Саакашвілі захрас у гарах з былым дарадцам Пуціна
2- 5.09.2013, 12:49
- 10,905
Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які адправіўся пакараць Казбек, вымушаны быў адкласці ўзыходжанне з-за непагадзі.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў дэпутат грузінскага парламента Гога Хачыдзэ.
Як удакладняе агенцтва «Навіны-Грузія», парламентар суправаджае ў паходзе грузінскага лідара. Яшчэ адным удзельнікам узыходжання з'яўляецца былы дарадца прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна па эканамічных пытаннях Андрэй Іларыёнаў, піша Lenta.ru.
«Сяджу на «метэабазе», па дарозе на Мкінварцвері (Казбек па-грузінску), і чакаю распагоджання. Чакаю. Забавак няма. Спраў няма. Час праходзіць вельмі павольна…», - напісаў Хачыдзэ, прыклаўшы да запісу некалькі фатаграфій.
Як паведамлялася, Саакашвілі пачаў узыходжанне на Казбек 2 верасня.