Самотны заўзятар Курманбек Бакіеў
12- 5.09.2013, 13:51
- 23,520
Курманбек Бакіеў можа стаць адзіным кыргызскім заўзятарам на матчы паміж зборнымі Кыргызстана і Беларусі.
Кыргызскія фанаты і заўзятары не паляцяць у Беларусь, дзе 6 верасня адбудзецца таварыскі матч па футболе паміж зборнымі Кыргызстана і Беларусі, перадае goals.by са спасылкай на КірТАГ.
«Заўзятары не паляцяць на матч з Беларуссю. Гэта звязана з выдаткамі на авіяквіткі і пражыванне», - паведаміў агенцтву прадстаўнік фан-клуба зборнай Кылыч Куталіеў.
Так што, магчыма, адзіным кыргызскім заўзятарам стане экс-прэзідэнт Курманбек Бакіеў, калі прыйдзе на футбол.
Нагадаем, Бакіеў, хаваецца ад кыргызскага правасуддзя ў Менску. У сябе на радзіме былы кіраўнік рэспублікі прысуджаны да 24 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.