У Кіраўскім раёне павалілася 40-метровая вежа
14- 5.09.2013, 17:04
- 17,659
Паведамленне пра абрушэнне воданапорнай вежы паступіла 4 верасня.
Яна была размешчаная на тэрыторыі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Рассвет» у вёсцы Мышкавічы Кіраўскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.
«Па прыбыцці да месца быў пацверджаны факт падзення вежы. Воданапорная вежа (1980 года пабудовы, цагляная, вышынёй 39 м, дыяметрам у падмурку 6 м, аб'ёмам 300 куб.м) размешчаная ў в.Мышкавічы каля цяплічнага камбіната СВК «Рассвет» і забяспечвала вадой непасрэдна цяплічны камбінат, дзяржаўную ўстанову адукацыі «Яслі-садок «Вясёлка» (139 дзяцей), гасцініцу (не эксплуатуецца ў сувязі з рамонтам), сельскі дом культуры, адміністрацыйны будынак СВК «Рассвет» і частку жылога сектара (10 вуліц, пражывае каля 800 чал.) у вёсцы Мышкавічы. Пацярпелых няма», - гаворыцца ў паведамленні.
Разбор канструкцый вежы, якая абрынулася, ажыццяўляецца сіламі СВК «Рассвет».
Водазабеспячэнне населенага пункта часткова адноўлена.
Акрамя вежы, якая абрынулася, у в.Мышкавічы маецца яшчэ адна дзеючая воданапорная вежа, якая забяспечвае вадой другую палову населенага пункта. Насельніцтву і ў дзіцячы садок арганізаваны падвоз пітной вады тэхнікай СВК «Рассвет».
На месцы абвальвання працуе камісія па НЗ пры Кіраўскім РВК.
Прычына абвальвання ўстанаўліваецца.