«Мутнаевока» выступіць на разагрэве ў «The Rasmus» у Менску
7- 5.09.2013, 17:24
- 8,010
Фінскія рокеры вызначыліся з гуртом на разагрэве за два тыдні да свайго першага канцэрту ў беларускай сталіцы.
Асабіста прагледзеўшы заяўкі прэтэндэнтаў, музыкі спынілі свой выбар на маладым беларускамоўным калектыве «Мутнаевока», піша партал ultra-music.
Канцэрт «The Rasmus» адбудзецца 23 верасня ў сталічным Палацы спорту.
Гурт «Мутнаевока» ўтварыўся ў 2005 годзе ў Менску. Свой творчы шлях музыкі, як і самі The Rasmus, пачалі з кавераў на Nirvana, але неўзабаве перайшлі да стварэння сваёй уласнай музыкі. Праз пяць гадоў, у 2010 годзе, гурт выпусціў дэбютны альбом «Пошлы гламур», а следам два EP - «Усё мае сябры» (2011) і «Ліхаманка» (2012). «Мутнаевока» выступае не толькі ў Беларусі, але і дае канцэрты ў Расеі і Украіне. Музыкі ўжо паспелі выступіць на адной сцэне з гуртамі «Сегодня ночью», Noize MC, «Animal Джаz», «Воплі Відоплясова».
Фота: budzma.org