Беларускія мытнікі забралі ў расейца сем матацыклаў
22- 5.09.2013, 17:30
- 58,199
Памежны нарад і супрацоўнікі мытні 3 верасня на аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» убачылі не зусім звычайную карціну.
Турыст у салоне свайго аўтамабіля «Форд» вёз цэлых сем незадэклараваных матацыклаў, піша «Брестская газета».
Жыхар Анапы ўязджаў у Беларусь з Польшчы. Ён не стаў афармляць адпаведныя дакументы на 7 набытых ім кросавых матацыклаў, вырашыўшы, што без праблем правязе іх праз мяжу, змясціўшы ў салоне свайго аўтамабіля.
Паводле інфармацыі памежкамітэта, кантрабандныя матацыклы канфіскаваныя. Паводле папярэдняй ацэнкі кошт затрыманага мотатранспарту складае 4,125 млн рублёў.