Магілёўскія «вертыкальшчыкі» знайшлі ў беларускай мове літару «и»
89- 5.09.2013, 18:42
- 60,486
Дзіўны транспарант быў вывешаны на Дні беларускага пісьменства ў Быхаве.
На ім быў надпіс «Дзень беларускага письменства», паведамляе «Наша Ніва».
У гэтым годзе традыцыйнае штогадовае мерапрыемства праводзілася дваццатым разам. Афіцыйнае адкрыццё культурнага фэсту адбылося 1 верасня. Афіцыйная частка была прысвечаная адкрыццю адрамантаванага ў райцэнтры кінатэатра, дома культуры, чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. Чырвоныя стужкі перарэзалі чыноўнікі з міністэрстваў культуры, інфармацыі, Магілёўскага аблвыканкама і Быхаўскага райвыканкама.
Першым у Быхаве адкрылі адрамантаваны кінатэатр «Радзіма». Назву на фасадзе пакінулі на расейскай мове. Адкрыццё таксама праходзіла без выкарыстання беларускай мовы. Па-расейску выступалі старшыня аблвыканкама Пётр Руднік і міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. У мастацкім афармленні раённага цэнтра да свята таксама практычна адсутнічала беларуская мову.