8 траўня 2024, Серада, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лякарням і дзіцячым дамам таксама паднялі кошты на электрычнасць

21
Лякарням і дзіцячым дамам таксама паднялі кошты на электрычнасць

Тарыфы на электраэнэргію ў Беларусі для асобных катэгорый арганізацый павялічаныя.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №65 ад 30 жніўня 2013 года, якая сёння афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гаворка ідзе аб арганізацыях аховы здароўя, дзіцячых дамах, дамах састарэлых, рэлігійных ды іншых катэгорыях арганізацый, якія маюць тарыфы на электрычную энэргію на ўзроўні тарыфаў для насельніцтва. Для большасці пералічаных ў пастанове арганізацый устаноўлены тарыф Br563, 8 за 1 кВт.гадз.

Як растлумачылі ў Мінэканомікі, пастанова аб павышэнні тарыфаў на электраэнэргію для названых арганізацый абгрунтаваная патрэбай рэалізацыі аднастайнасці тарыфнай палітыкі, паколькі згодна з пастановай Савета Міністраў №756 ад 28 жніўня 2013 г былі павялічаныя тарыфы на электраэнэргію, што адпускаецца для патрэб насельніцтва.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках