8 траўня 2024, Серада, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маладзечна абстралялі з пнеўматыкі тры аўтобуса

19

Увечары 8 верасня ў сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя аб НЗ у Маладзечна.

У сетцы «Вконтакте» з'явіліся паведамленні і фатаграфіі, якія сведчаць, што на вуліцы Францыска Скарыны тры аўтобусы былі абстраляныя з пнеўматыкі.

Гэтую інфармацыю 9 верасня раніцай пацвердзілі ў прэс-службе УВДЖ Менскай вобласці.

«Па гэтым факце Маладзечанскім РАСК узбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.339 «Хуліганства» Крымінальнага кодэкса», - паведамілі ў прэс-службе агенцтву «Інтэрфакс-Захад».

Там удакладнілі, што ў мінулую нядзелю каля 16.30 у Маладзечанскі РАУС патэлефанаваў кіроўца філіяла «Аўтобусны парк №4», які паведаміў, што на вул.Ф.Скарыны, у маршрутным аўтобусе, якім ён кіраваў, пашкоджанае бакавое шкло.

«На месца здарэння была накіравана следча-аператыўная група, якая ўстанавіла, што ў перыяд з 16.00 да 16.30 невядомы грамадзянін паблізу прыпынку «Птушка» па вул.Ф.Скарыны ў Маладзечна абстраляў з пнеўматычнай зброі тры маршрутных аўтобуса, пры гэтым пашкодзіўшы 4 бакавых шкла. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў», - адзначылі ва УУС.

У Маладзечна абстралялі з пнеўматыкі тры аўтобуса
Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках