8 траўня 2024, Серада, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідэалагічна правільная «фотасушка» (Відэа)

9

На «фотасушцы» ў Бабруйску забаранілі вывешваць фотаздымкі, «якія нясуць апазіцыйны характар».

У Бабруйску прайшла выстава-абмен фатаграфіямі «фотасушка». Адно з патрабаванняў арганізатараў выставы да ўдзельнікаў было такім: «Забараняецца прыносіць фатаграфіі, якія нясуць парнаграфічны, апазіцыйны характар, ці прапаганду фашызму, нацыяналізму».

Арганізатары бабруйскай «фотасушкі» кажуць, што хочуць трымацца далей ад палітыкі, а скандальны тэкст яны скапіявалі з іншай групы ў сацсетках, перадае «Радыё Свабода».

«Фотасушцы» ўжо два гады. Аналагічныя выставы праходзяць у іншых гарадах Беларусі і свету.

Любы прафесіянал ці аматар вывешвае свае фатаграфіі і можа забраць чужыя, якія спадабаліся.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках