8 траўня 2024, Серада, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паштовыя паслугі даражэюць на 60%

16
Паштовыя паслугі даражэюць на 60%

Тарыфы на паслугі паштовай сувязі павялічваюцца ў Беларусі.

Тарыфы на перасылку простай паштовай карткі, ліста і бандэролі вагой да 20 г для фізічных і юрыдычных асоб у Беларусі вырастуць да Br1,6 тыс. Цяпер гэтая паслуга каштуе 1000 рублёў.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №64 ад 27 жніўня 2013 года, піша БелТА.

Згодна з заканадаўствам, тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання рэгулююцца Міністэрствам эканомікі па пераліку, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Беларусі №495 ад 14 красавіка 2011 года. У названы пералік уключаныя паслугі па перасылцы ўнутраных простых адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі: паштовых картак, лістоў, бандэроляў.

«Разгледзеўшы прапановы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства эканомікі прыняло пастанову №64, згодна з якой у мэтах паэтапнай ліквідацыі стратнасці ўнутрырэспубліканскіх паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання, тарыфы за перасылку простай паштовай карткі, ліста і бандэролі вагой да 20 г для фізічных і юрыдычных асоб павялічаныя да Br1,6 тыс., тарыфы за кожныя наступныя поўныя і няпоўныя 20 г масы ліста і бандэролі для фізічных асоб (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў) павышаныя да Br150», - адзначылі ў Мінэканомікі.

Тут таксама дадалі, што для эканоміі сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва тарыфы на паслугі па выплаце пенсій і іншых сацыяльных дапамог аператарамі паштовай сувязі ў Менску і абласных цэнтрах зніжаныя з 1,19% да 1,17%, у гарадах абласнога падпарадкавання і раённых цэнтрах - з 1,43% да 1,41%, у астатніх населеных пунктах краіны - з 2,37 да 2,34% ад агульнай сумы выплат.

Пастанова ўступае ў сілу з 12 верасня.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках