8 траўня 2024, Серада, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эльмар Брок: Трэба вырашыць пытанне беларускіх палітвязняў як мага хутчэй

1
Эльмар Брок: Трэба вырашыць пытанне беларускіх палітвязняў як мага хутчэй

Адносіны ЕЗ з Беларуссю залежаць ад вырашэння складанасцяў, якія замінаюць супрацоўніцтву, асабліва ў тым, што тычыцца пытання палітвязняў Беларусі.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў старшыня Камітэта па замежных справах Еўрапарламента Эльмар Брок падчас міжпарламенцкай канферэнцыі, якая праходзіла ў Сейме Літвы ў канцы мінулага тыдня ў рамках старшынства гэтай краіны ў Радзе ЕЗ.

Па словах Брока, Беларусь застаецца ўдзельніцай ініцыятывы ЕЗ «Усходняе партнёрства» і на дадзены момант супрацоўніцтва з ёй адбываецца на іншым узроўні, чым з іншымі краінамі ініцыятывы. Пры гэтым ён адзначыў, што ЕЗ не павінен перапыняць сувязяў з беларускім суседам.

«Беларусь - адна з суседніх краін, яе заўсёды запрашаюць прыняць удзел (у ініцыятыве«Усходняе партнёрства» - charter97.org). І мы спадзяемся, што складанасці, якія ў нас ёсць, асабліва ў пытанні палітычных зняволеных, могуць быць вырашаныя як мага хутчэй, і мы зможам рабіць далейшыя крокі ў кірунку супрацоўніцтва».

На пытанне, ці будзе спрыяць запрашэнне на саміт «Усходняга партнёрства» ў Вільні неўязнога міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея прасоўванню працэсу ўключэння краіны ў гэтую ініцыятыву, спадар Брок адказаў:

«Да гэтага часу Беларусь уцягнутая, але на іншым узроўні, з прычыны наяўнай на дадзены момант сітуацыі. Таму мы не павінны перарываць адносінаў».

Нагадаем , што ў сваім выступленні на гэтай канферэнцыі, Э.Брок абрынуўся з крытыкай у адрас Расеі. Ён назваў шантажом ціск Расеі на Арменію ў пытанні далучэння да Мытнага саюза.

Кажучы пра «Усходняе партнёрства» Э.Брок падчас выступлення на канферэнцыі акцэнтаваў увагу на тым, што краіны гэтай ініцыятывы самі павінны прымаць рашэнні аб сваёй будучыні, а не пад уздзеяннем з боку.

«Кожная дзяржава павінна прымаць рашэнні індывідуальна, гэта не рашэнні, якія павінны прымаць у Маскве або ў Бруселі. Гэта незалежныя дзяржавы, якія павінны прымаць свае рашэнні, як гэта зрабіла Літва, якая змагалася за сваю незалежнасць», - сказаў Брок.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках