26 красавiка 2024, Пятніца, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатографы знялі сілікон беларускай удзельніцы «Miss Supranational»

99

Фатограф Аляксандр Корсакаў апублікаваў у сваім блогу скандальнае фота беларускай удзельніцы конкурсу «Miss Supranational-2013».

Фатограф адзначае, што падчас фінальнага шоу конкурсу «Miss Supranational» ва ўдзельніцы з Беларусі Веранікі Чачынай споўз станік ад купальніка. Пасля публікацыі ім здымка кур'ёзнага факту ў інтэрнэце журналіста абвінавацілі ў некарэктных паводзінах.

«У прынцыпе, я да гэтага часу не разумею сутнасць прэтэнзіі да фатаграфіі. Калі кагосьці забіваюць, гэта здымаць можна, а калі парваліся калготкі, то нельга. Асабліва нельга мужчынам-фатографам! Вось ужо і дыскрымінацыя па палавой прыкмеце пачынаецца. Мадэлі на подыўмах падаюць і ламаюць абцасы, гэта дзесяць тысяч разоў здымалася. Калі кіравацца гэтай логікай то купальнік беларускі, які з'ехаў, - гэта ўжо экстрэмізм.

Вось такія вось у нас конкурсы прыгажосці: накладныя вейкі, макіяж, сілікон», - напісаў Аляксандр Корсакаў у сваім блогу.

Фота: Аляксандр Корсакаў
Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках