8 траўня 2024, Серада, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Лукашэнка не можа пражыць і дня, не схлусіўшы

11
Юрый Хашчавацкі: Лукашэнка не можа пражыць і дня, не схлусіўшы

Адказ беларускай прапаганды на фільм «Жыве Беларусь!» будзе чарговым «распілоўваннем» грошай.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў рэжысёр Юрый Хашчавацкі, каментуючы ідэю уладаў зняць адказ на кінастужку «Жыве Беларусь!».

«Як рэжысёр я лічу, што для таго, каб ацаніць узровень фільма, спачатку трэба яго ўбачыць. Але я мяркую, што ўзровень будзе найнізкі. Каб зразумець, чаму ўлады вырашылі яго зняць, то дастаткова паглядзець на Лукашэнку. Бо ён заўсёды спрабуе зрабіць так, каб апошняе слова засталося за ім. Па-другое, ён не можа пражыць і дня, не схлусіўшы», - перакананы рэжысёр.

Ён лічыць, што і цяпер улады будуць спрабаваць павесіць людзям на вушы «кіналокшыну».

«Я думаю, што група падхалімаў вырашыла атрымаць бюджэт на нейкі фільм і для страхоўкі матывавала гэта адказам на «Жыве Беларусь!». На самай справе, гэтым людзям толькі бы «распілаваць» грошы. Што тычыцца беларускіх уладаў, то яны разумеюць, што давялі эканамічную сітуацыю да катастрофы. Баючыся, што грамадства ахопіць гнеў, яны спрабуюць даць яму абязбольвальнае ў выглядзе гэтага фільма», - перакананы Юрый Хашчавацкі.

Нагадаем, Міністэрства культуры Беларусі і адміністрацыя Лукашэнкі вырашылі рэалізаваць праект «Плошча кахання» («Авель»), які закліканы стаць афіцыйным адказам на польскую палітычную драму «Жыве Беларусь!» рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча па сцэнары Франака Вячоркі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках