8 траўня 2024, Серада, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бразільскі масажыст вывеў сваю каманду ў плэй-оф (Відэа)

22

Масажыст бразільскага футбольнага клуба «Апарэсідэнсе» вырашыў дапамагчы свайму брамніку.

На апошніх хвілінах матчу «Тупі» - «Апарэсідэнсе» масажыст гасцей падстрахаваў свайго брамніка і адбіў два ўдары. Пасля гэтага ён памчаў ад раз'юшаных гульцоў «Тупі» ў падтрыбуннае памяшканне, паведамляе «Советский спорт».

Вынік застаўся ў сіле - лік 2:2 (і 1:1 у першай сустрэчы) вывеў «Апарэсідэнсе» ў 1/8 фіналу плэй-оф. Прадстаўнікі «Тупі» спадзяюцца, што ім удасца дамагчыся дыскваліфікацыі суперніка.

«Устаць у браму - гэта быў адзіны шанец для нас, - распавёў бразільскім СМІ масажыст Рамілда Фансека да Сілва. - Я не шкадую пра гэта, таму што адважыўся на такое з-за любові да «Апарэсідэнсе».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках