7 траўня 2024, aўторак, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - Бардзюжу : За апошні месяц было занадта шмат непаразуменняў

16
Лукашэнка - Бардзюжу : За апошні месяц было занадта шмат непаразуменняў

Беларускі правадыр заявіў, што апошні месяц у беларуска-расейскіх стасунках быў занадта вірлівы.

«Апошнім часам у нас занадта шмат інфармацыйных ды іншых нагод у беларуска-расейскіх стасунках. Я гатовы абмеркаваць з вамі пытанні, якія могуць узнікаць у сувязі з гэтым, таму што апошні месяц выйшаў ужо занадта вірлівы ў нашых стасунках, і маса непаразуменняў у гэтым плане, і я хацеў бы вас праінфармаваць і пачуць вашы ацэнкі», - заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў панядзелак у Менску з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, падчас сустрэчы з Бардзюжам абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да будучай 23 верасня ў Сочах сэсіі Рады калектыўнай бяспекі АДКБ, а таксама да беларуска-расейскага супольнага стратэгічнага вучэння «Захад -2013».

«Я хацеў бы з Вамі абмеркаваць шэраг пытанняў, якія, упэўнены, Вас цікавяць. Гэта сустрэча кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, якая адбудзецца ў апошняй дэкадзе верасня. І практычна ў гэты ж перыяд пройдзе вучэнне «Захад -2013», - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках