8 траўня 2024, Серада, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «афганцы» патрабуюць вярнуць ільготы

68
Беларускія «афганцы» патрабуюць вярнуць ільготы

Былыя вайскоўцы-інтэрнацыяналісты, ветэраны афганскай вайны, заклікаюць урад аднавіць іхныя сацыяльныя льготы і гарантыі.

Адпаведны зварот накіраваны прэм'ер-міністру Міхаілу Мясніковічу сустаршынямі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны ў Афганістане «Абаронцы Айчыны» Аляксандрам Камароўскім і Алегам Воўчакам, паведамляе БелаПАН.

Аўтары звароту нагадваюць аб ільготах, якіх вайскоўцы-інтэрнацыяналісты былі пазбаўленыя пасля прыняцця ў 2008 годзе шэрагу нарматыўных прававых актаў. Сярод такіх ільгот - бясплатнае атрыманне лекаў, выраб і рамонт зубных пратэзаў, першачарговае забеспячэнне накіраваннямі ў санаторыі, прафілакторыі, дамы адпачынку, права бясплатнага праезду, пазачарговае атрыманне льготных крэдытаў для будаўніцтва жылля ды іншыя.

Удзельнікі афганскіх падзей заклікаюць урад аднавіць гэтыя льготы, бо іх скасаванне «супярэчыць пагадненням СНД аб узаемным прызнанні льгот і гарантый, а таксама закону Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах».

Аўтары звароту заклікаюць не прымаць рыхтаваны ўказ прэзідэнта «Аб некаторых дзяржаўных сацыяльных гарантыях для вайскоўцаў, асоб шараговага і начальніцкага складу органаў унутраных спраў, фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў надзвычайных сітуацый, ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыях замежных дзяржаў ды іхных сямейнікаў». Гэты дакумэнт, сцвярджаюць яны, «панізіць статус удзельнікаў баявых дзеянняў».

Аб стварэнні РГА «Абаронцы Айчыны» ў студзені 2009 года абвясцілі Алег Воўчак, Аляксандр Камароўскі і Мікалай Аўтуховіч. Аўтуховіч неўзабаве пасля гэтага быў арыштаваны і асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі за перавозку і захоўванне пяці патронаў да паляўнічага карабіна. Праваабаронцы ўважаюць яго за палітвязня, асуджанага за чынную грамадскую дзейнасць і барацьбу з карупцыяй.

Тады ж, адразу пасля скасавання льгот, грамадскія актывісты прыстрашылі ўлады адмовай ад сваіх узнагарод, калі льготы не будуць адноўленыя.

Як паведаміў Алег Воўчак, устаноўчы з'езд РГА «Абаронцы Айчыны» плануецца правесці ў кастрычніку.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках