8 траўня 2024, Серада, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ 14 краін падтрымалі ўдар па Сірыі

55
Яшчэ 14 краін падтрымалі ўдар па Сірыі

Яшчэ 14 дзяржаў падпісалі заяву ў падтрымку аднастаронніх вайсковых дзеянняў ЗША супраць Сірыі.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў Белым доме.

Агульная колькасць краін, якія падтрымалі ЗША ў пытанні аб нанясенні ўдару па Сірыі, узрасла да 25, піша gazeta.ru.

Раней паведамлялася, што дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што калі сірыйскі прэзідэнт Башар Асад выдасць хімічную зброю, то можна будзе ўнікнуць ваенных дзеянняў.

Становішча ў Сірыі абвастрылася пасля падзей 21 жніўня. Тады, паводле звестак амэрыканскай выведкі, улады краіны ўжылі хімічную зброю, у выніку чаго загінулі паўтары тысячы чалавек.

Цяпер ва ўсходнім Міжземнамор'і знаходзяцца караблі ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі. Урады гэтых краінаў раней заяўлялі пра намер нанесці абмежаваны ўдар па Сірыі ў якасці папярэджання яе прэзідэнту Башару Асаду.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках