8 траўня 2024, Серада, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі сустрэўся з беларускімі палітыкамі

20

Кіраўнік МЗС Польшчы сустрэўся ў Варшаве з беларускімі апазіцыйнымі палітыкамі.

Бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, незалежныя аб'яднанні і іх планы арганізаваць «Народны рэферэндум», паведамляе прэс-служба МЗС Польшчы.

У сустрэчы бралі ўдзел Уладзімір Някляеў, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, Аляксандр Мілінкевіч, лідар руху «За свабоду» і кандыдат ад апазіцыі на пасаду прэзідэнта ў 2006 годзе, Аляксей Янукевіч, лідар Беларускага Народнага Фронту, і Ірына Вештард, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Беларускія палітыкі падалі Радаславу Сікорскаму план правядзення рэферэндуму эканамічных і сацыяльных рэформаў у Беларусі.

«Мы хочам, каб нашая ініцыятыва дасягнула новай большасці, якая з'яўляецца часткай беларускага грамадства, якое хоча рэформаў, але пакуль яшчэ не падтрымлівае апазіцыю», - сказаў лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў.

Лідары апазіцыйных партый таксама падзякавалі Польшчы і польскаму народу за падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Міністр Сікорскі, у сваю чаргу, запэўніў, што Польшча надае прыярытэтную ўвагу спрыянню дэмакратыі і праеўрапейскім тэндэнцыям ва ўсходніх суседзяў. На сустрэчы таксама была абмеркаваная палітыка Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да Беларусі, асабліва перад самітам Усходняга партнёрства, які пройдзе ў Вільні .

Фото: MSZ / J. Cieślikowska
Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках