7 траўня 2024, aўторак, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі трыумф у Грэцыі

5
Беларускі трыумф у Грэцыі

Беларуская водналыжніца Наталля Берднікава здабыла тры залатыя медалі на чэмпіянаце Еўропы ў грэцкай Яніне.

Пра гэта паведамілі карэспандэнту БелТА ў Міністэрстве спорту і турызму.

Лідару беларускай каманды не было роўных у фігурным катанні, скачках з трампліна і шматборстве.

У спаборніцтвах мужчын у фігурным катанні Яўген Жарнасек здабыў срэбра, а Алег Дзевятоўскі стаў уладальнікам бронзы. Аляксандр Ісаеў заняў трэцяе месца ў суме шматборства.

У агульнакамандным заліку зборная Беларусі здабыла срэбра.

На аналагічным юніёрскім турніры ў Польшчы юныя беларускія водналыжнікі здабылі 11 залатых, 9 срэбных і 6 бронзавых медалёў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках