21 траўня 2024, aўторак, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка заклікала ўкраінцаў да паўстання

3
Цімашэнка заклікала ўкраінцаў да паўстання

Экс-прэм'ерка Юлія Цімашэнка заклікала не даць забіць свабодную Украіну.

Пра гэта гаворыцца ў заяве палітыка, апублікаванай на афіцыйным сайце.

«22 студзеня Януковіч даў каманду выкарыстаць агнястрэльную зброю супраць еўрамайданаўцаў», - кажа яна.

Юлія Цімашэнка заклікала ушанаваць загінулых хвілінай маўчання. «Я аплакваю ўсіх мірных людзей разам з іх бацькамі, разам з усімі, хто адчувае гэты боль. Кроў гэтых Герояў Украіны на руках Януковіча. Ён асабіста страляў у іх усутыч у той час, калі зачытваў віншаванні народу з Днём Саборнасці.

З таго моманту, калі Януковіч забіў Сяргея Нігаяна і яшчэ двух нашых хлопцаў, імёны якіх мы пакуль не ведаем, ён перастаў быць прэзідэнтам Украіны і стаў забойцам», - кажа Цімашэнка.

Пасля гэтага ён больш ні на хвіліну не мае права займаць прэзідэнцкую пасаду, мяркуе яна.

Паводле ейных слоў, «калі мы, украінцы, прабачым яму гэта, то будзем заслугоўваць ўсё, што ён з намі будзе рабіць далей». Яна заклікала украінцаў паўставаць «за сваіх дзяцей, сваіх бацькоў, за сябе! Не дайце далей сябе забіваць! У нас больш не засталося выбару!»

З ейных слоў, «ніякія перамовы з Януковічам-забойцам недапушчальныя». Экс-прэм'ерка звярнулася да ўсіх людзей ва ўсялякіх пагонах дзяржавы Украіна: не бярыце кроў украінцаў на душу. Яна заклікала іх «перайсці на бок краіны».

Таксама Цімашэнка звярнулася да лідараў дэмакратычнага свету з просьбай «адкрыць другі маштабны фронт супраць дыктатуры, усталяванай ва Украіне». «Чым даўжэй вы будзеце гэта адкладаць, тым больш мірных украінцаў загіне на поле бою за Свабоду, - сказала яна. - Кожная страчаная вамі хвіліна аплачваецца ўкраінскай крывёй».

Нагадаем, сёння раніцай на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася жорсткая зачыстка. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. На онлайн-трансляцыі было відаць, як людзі спрабуюць уцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.

У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстоўцаў зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках