2 траўня 2024, Чацвер, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЛДПР спалохаліся, што Каламойскі і Яраш зробяць пераварот у Расеі

15
У ЛДПР спалохаліся, што Каламойскі і Яраш зробяць пераварот у Расеі

Дэпутат ніжняй палаты Дзяржаўнай Думы Расеі Міхаіл Дзегцяроў (ЛДПР) падрыхтаваў зварот на імя кіраўніка Следчага камітэта РФ Аляксандра Бастрыкіна.

Ён просіць праверыць дачыненне сённяшніх палітычных дзеячаў Украіны да стварэння вайсковых лагераў і вярбоўкі расейскай моладзі.

Са слоў парламентарыя, маюцца падставы меркаваць, што з іх боку праводзіцца вярбоўка расейцаў не толькі для ўдзелу ў баявых дзеяннях на баку Нацыянальнай гвардыі Украіны ў канфлікце ў Данбасе, але і для падрыхтоўкі баевікоў для правядзення дзяржаўнага перавароту ў РФ, паведамляюць «Известия».

У першую чаргу, на думку Дзегцярова, пад праверку павінны патрапіць такія персоны, як старшыня Днепрапятроўскай адміністрацыі Ігар Каламойскі, лідэр «Правага сектара» Дзмітрый Яраш, старшыня Данецкай АДА Сяргей Тарута і лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка.

Дзегцяроў мяркуе, што дзеянні «ўкраінскіх вярбоўшчыкаў» з'яўляюцца падрыхтоўкай да ўчынення вайсковага бунту на тэрыторыі Расеі. Адказнасць за такія дзеянні прадугледжана арт. 279 КК РФ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках