2 траўня 2024, Чацвер, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За перамогу над «Атлетыка» БАТЭ атрымае мільён еўра

10
За перамогу над «Атлетыка» БАТЭ атрымае мільён еўра

БАТЭ за перамогу над «Атлетыка» (2:1) у другім туры групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў атрымае ад УЕФА 1 млн еўра.

Нічыйны вынік ацэньваецца ў 500 тысяч еўра, піша by.tribuna.com.

Нагадаем, у цяперашнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў БАТЭ ўжо зарабіў больш за 11 млн еўра.

Згодна з прызавым ад УЕФА, пераможца Лігі чэмпіёнаў можа разлічваць на атрыманне выплат у суме 37,4 мільёна, не лічачы прыбытку, атрыманага на медыярынку.

Удзел у 1/8 фіналу прынясе камандзе 3,5 мільёна еўра, у 1/4 фіналу - 3,9 мільёна, у 1/2 фіналу - 4,9 мільёна. Пераможца Лігі чэмпіёнаў атрымае дадатковыя 10,5 мільёна еўра, другому фіналісту дастанецца 6,5 мільёна.

Фота: Reuters/Vasily Fedosenko

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках