2 траўня 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам перакулілася маршрутка з пасажырамі

1
Пад Менскам перакулілася маршрутка з пасажырамі

У выніку сутыкнення з «Рэно-Лагуна» маршрутка перакулілася на бок.

Як інфармуе тэлеканал «Беларусь-1», «Мерседэс» ехаў па маршруце Менск - Фаніпаль. Калі ён падняўся на мост праз Пціч, насустрач раптоўна вылецеў іншы аўтамабіль. Чаму кіроўца «Рэно-Лагуна» пакінуў сваю паласу і накіраваўся лоб у лоб на мікрааўтобус, пакуль невядома. Відавочцы ж запэўніваюць, што ён быў моцна п'яны.

«Мерседэс» не змог размінуцца на вузкім мосце. У выніку сутыкнення маршрутка перакулілася на бок. Маршрутка ледзь не ўпала з моста ў раку. У «Рэно» моцна пашкоджаная пярэдняя левая частка. На шчасце абодва кіроўцы і пасажыры маршруткі моцна не пацярпелі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках