2 траўня 2024, Чацвер, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адлічэнне з ВНУ за пікет салідарнасці з Украінай - не палітыка?

12
Адлічэнне з ВНУ за пікет салідарнасці з Украінай - не палітыка?

1 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Гомеля ў асобе суддзі Вольгі Казловай вынес пастанову аб адмове ў задавальненні скаргі сустаршыні «Маладога фронту» Андрэя Цянюты.

Адказчыкам паводле справы з'яўляўся Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.

З ВНУ актывіст быў адлічаны 20 траўня 2014 года. Былы студэнт палічыў адлічэнне незаконным і палітычна матываваным і падаў скаргу ў суд, паведамляе БелаПАН.

Прадстаўнік ГДУ, начальнік юрыдычнага аддзела ўніверсітэта Валерый Недаступ не пагадзіўся з пазовам і прасіў суд адмовіць у задавальненні скаргі, бо, на яго думку, былі прапушчаныя тэрміны абскарджання, а адлічэнне было законным.

Адвакат заяўніка Пётр Барысаў прыводзіў у судзе довады, што адлічэнне не было законным, бо парушаная яго працэдура і пашырана вытлумачаня правілы ўнутранага распарадку, на парушэнні якіх спасылаўся пры адлічэнні ВНУ.

«Паводле Кодэкса аб адукацыі, трэба пры адлічэнні выканаць неабходны парадак з шасці пунктаў, у гэтым выпадку ўніверсітэт выканаў толькі два пункты. Таксама ў студэнта не бралі тлумачэнні, і нам здаецца, пашырылі выкарыстанне правілаў унутранага распарадку, якія тычацца паводзінаў у сценах універсітэта і падчас навучальнага працэсу. Адміністрацыйныя правапарушэнні, на якія спасылаўся пры адлічэнні ВНУ, былі здзейсненыя не на сценах універсітэта або інтэрната і не ў час навучальнага працэсу ці сесіі», - пракаментаваў адвакат.

Андрэй Цянюта пастанову суда назваў чаканай. «Бо калі справа тычыцца палітыкі - суд заўсёды становіцца на бок дзяржавы, а не актывістаў. Я буду абскарджваць гэтую пастанову хоць бы для таго, каб папсаваць нервы адміністрацыі ўніверсітэта, каб яны ведалі - у выпадку адлічэння студэнтаў за палітыку іх чакаюць судовыя разборы», - адзначыў сустаршыня «Маладога фронту».

Ён дадаў, што адлічэнні з ГДУ актывістаў - «гэта ўжо сістэма», нагадаўшы пра адлічэнне з універсітэта выдатніка Змітра Жалезнічэнкі, які потым паспяхова скончыў замежную ВНУ. Згодна з дакументам, падпісаным 20 траўня рэктарам Аляксандрам Рагачовым, студэнт 3-га курса завочнага факультэта спецыяльнасці «правазнаўства» адлічаны «за здзейсненыя сістэматычныя супрацьпраўныя дзеянні ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі і правіламі ўнутранага распарадку».

Падставай для адлічэння названая пастанова суда Цэнтральнага раёна Гомеля ад 17 красавіка і суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 6 траўня.

Нагадаем, 17 красавіка суд прызнаў Цянюту вінаватым у «парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства», калі той з таварышамі ўскладаў кветкі ў Гомелі ў памяць аб загінулых у Кіеве. Цянюта атрымаў у судзе афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства.

6 траўня ён быў арыштаваны на 10 дзён за нібыта нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікам міліцыі. Цянюта заявіў, што гэта было прэвентыўнае затрыманне напярэдадні чэмпіянату свету ў хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках