2 траўня 2024, Чацвер, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская бульбяная бабка занесеная ў спіс культурнай спадчыны Еўропы

7

Страва нацыянальнай беларускай кухні з лёгкай рукі гаспадыні аграсядзібы ў Дзісне Вольгі Мароз трапіла ў спіс культурнай спадчыны Еўропы.

Пра гэта паведамляюць «Віцебскія весткі».

Як распавядае Вольга Мароз, запрашэнню паўдзельнічаць у праекце Еўрапейскага звязу «Паляпшэнне кулінарнага сэрвісу ў Латгальскім і Віцебскім рэгіёнах, грунтуючыся на канцэпцыі кулінарнай спадчыны» (Bella Cuisine) яна спачатку не надала вялікага значэння.

«Мяркую, што гэта для прадпрыемстваў, зацікаўленых у прасоўванні сваёй прадукцыі на еўрапейскі рынак. Таму, калі за некалькі гадзін да заканчэння тэрміну падачы заявак мне патэлефанавалі з райвыканкама, маўляў, Вольга Аляксандраўна, што вы марудзіце, прыйшлося тэрмінова мабілізавацца. А ў такіх сітуацыях усё другараднае адыходзіць на задні план, застаецца толькі самае сапраўднае. І першае, што прыйшло на розум, - гэта халаднік паводле бабулінага рэцэпту і наша традыцыйная бабка з цёртай бульбы з засмажанай цыбулькай і салам. Заяўка была прынятая, і мой дом трапіў у маршрут кулінарнай спадчыны ў латгальскім рэгіёне і Віцебскай вобласці, а фірмовай стравай, якой частую гасцей, стала бабка».

Са слоў гаспадыні, у яе сям'і бабку наразалі на кавалкі, палівалі смятанай. Халодную бралі ў дарогу ці на працу. Сваю бабку Вольга Мароз падае са сметанковым маслам, якое для пікантнасці прыпраўляецца сырам, часнаком ці белым перцам.

«Дзісненскае масла ў ранейшыя часы славілася сваім смакам, - тлумачыць суразмоўца. - Па Заходняй Дзвіне яно адпраўлялася ў Рыгу, а адтуль у Англію, дзе, дарэчы, каштавала на чатыры шылінгі даражэй, чым мясцовае».

Паводле старога рэцэпту яна рыхтуе і халаднік. «У маёй сям'і яго заўсёды рабілі на сыраквашы. Калі яе няма, можна выкарыстоўваць крамныя кефір і смятану. Усё зліваецца ў супніцу, куды потым дадаецца вараны бурачок, цыбуля, агурок, яйка. Кансістэнцыя супу вар'іруецца ў залежнасці ад вашага густу. Я раблю густы, як падабаецца сям'і і гасцям», - кажа яна.

Госці, асабліва ўпершыню прыехаўшыя ў Дзісну, з цікавасцю даведаюцца, што пачынаўся горад як вядомая з X стагоддзя крэпасць-фарпост Полацкага княства Капец-гарадок (ад слова «капаць», г.з. «Земляная крэпасць»). У 1567 кароль польскі Жыгімонт II Аўгуст назваў Дзісну горадам і надзяліў першым гербам - «Тры вежы з муру». А праз два гады яна атрымала права на самакіраванне і свой другі герб - «Ладдзю», які захоўваецца і дагэтуль.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках