2 траўня 2024, Чацвер, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расея зноў абмяркоўваюць зліццё МАЗа і КамАЗа

15
Беларусь і Расея зноў абмяркоўваюць зліццё МАЗа і КамАЗа

Абмяркоўваецца стварэнне кіруючай кампаніі на парытэтных пачатках у якасці пераходнага этапу аб'яднання.

Пра гэта ўчора паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, які ў сераду правёў перамовы з кіраўніком урада Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым, піша «Интерфакс».

«Тут розныя схемы кіравання гэтай аб'яднанай кампаніяй магчымыя. Прапануецца, што будзе створаная кіруючая кампанія, якая і будзе кіраваць гэтымі двума акцыянернымі таварыствамі, нейкі пераходны перыяд», - растлумачыў Мясніковіч.

З ягоных звестак ужо «праведзены міжнародны аўдыт, і КамАЗ разглядае тыя прапановы, якія ўнесеныя». «Мы выказалі свой пункт гледжання аб тым, што гэта жыццяздольная схема. Вядома, яна адрозніваецца ад класічнай, якая мае на ўвазе фарміраванне холдынгу або сумеснай кампаніі на прынцыпах капіталу, гэта значыць праз акцыі. А тут кіруючая кампанія ствараецца, маецца на ўвазе 50:50», - сказаў Мясніковіч.

Фактычна, сітуацыя са зліццём двух вытворцаў грузавікоў не зрушылася і на міліметр за апошнія 2 гады.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках