2 траўня 2024, Чацвер, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: З расейцамі быццам бы дамовіліся

21
Пётр Парашэнка: З расейцамі быццам бы дамовіліся

Прэзідэнт Украіны заявіў, што наступны тыдзень будзе вызначальным для краіны.

Пра гэта ён сказаў у час прадстаўлення старшыні Луганскай АДА Генадзя Маскаля ў Севераданецку, піша «Украінская праўда».

«Наступны тыдзень будзе вызначальным. Быццам бы з расейцамі мы пра ўсё дамовіліся. Наколькі шчырыя гэтыя дамоўленасці, наступны тыдзень пакажа. Ці змогуць яны супакоіць бандытаў, якія расстрэльваюць мірныя вёскі як па гэты, так і па той бок лініі судакранання, - ці мы расейцам у гэтым дапаможам», - заявіў прэзідэнт.

Парашэнка таксама папрасіў даць яму праект заканадаўчага ўрэгулявання праблемы адсутнасці ўкраінскай улады ў населеных пунктах Усходняй Украіны.

«Каб старшыня аблдзяржадміністрацыі мог пасля абмеркавання на сходзе суполкай вёскі, пасёлка прызначаць чалавека, які будзе да выбараў весці - калі хочаце - прамое прэзідэнцкае кіраванне. Бо ўлада павінна быць», - адзначыў ён.

Прэзідэнт сярод шэрагу іншых ініцыятыў падтрымаў прапанову Генадзя Маскаля аднавіць працу Севераданецкага аэрапорта, які цяпер належыць «Укртрансгаз», а таксама прапанаваў стварыць і размясціць у раёне так званага Трыкутніка (Севераданецк-Лісічанск-Рубежнае) новае вайсковае фармаванне - Севераданецкай брыгады.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках