2 траўня 2024, Чацвер, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ змяняе расклад цягнікоў

5
БЧ змяняе расклад цягнікоў

Расклад карэктуецца ў сувязі з пераходам ноччу з 25 на 26 кастрычніка ў суседніх краінах на «зімовы» час.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Цягнік №2 Менск-Масква, які цяпер адпраўляецца з Менска а 21.30 і прыбывае ў Маскву а 8.05, з 26 кастрычніка будзе адпраўляцца са сталіцы Беларусі а 22.06 (час прыбыцця застанецца без змяненняў). Цягнік №1 Масква-Менск з пераходам на «зімовы» час будзе адпраўляцца з расейскай сталіцы а 21.25 (сёння адпраўляецца а 22.25) і прыбудзе ў Менск згодна з ранейшым раскладам - а 7.25.

Цягнік №86 Менск-Кіеў, які адпраўляецца са сталіцы Беларусі а 21.56 і прыбывае ў Кіеў а 7.51, з 26 кастрычніка будзе адпраўляцца з Мінска а 22.45 (час прыбыцця ў Кіеў - без змяненняў). З пераходам на «зімовы» час у зваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Кіева а 21.19 (да 26 кастрычніка адпраўляецца а 22.25), час прыбыцця ў сталіцу Беларусі застанецца без зменаў - 8.25.

Цягнік №805 Менск-Вільня пасля пераходу на «зімовы» час будзе адпраўляцца з Менска а 8.40 (сёння - а 7.40) і прыбываць у канчатковы пункт прытрымлівання згодна з ранейшым раскладам - а 10.10. Час адпраўлення цягніка №806 Вільня-Менск з Вільні пасля 26 кастрычніка застанецца нязменным - 18.14, але прыбываць у сталіцу Беларусі цягнік будзе на гадзіну пазней - а 21.44 (сёння - а 20.44).

Пасля 26 кастрычніка зменіцца расклад руху цягніка №87 Менск-Рыга - замест 21.30 склад будзе адпраўляцца з Менска а 22.35 (час прыбыцця ў Рыгу застанецца ранейшым - 9.30); ў зваротным кірунку цягнік №88 будзе адпраўляцца з Рыгі па ранейшаму а 18.35, але прыбываць у сталіцу Беларусі ён будзе а 7.46 (сёння - а 6.35).

№115 Менск-Варшава, які адпраўляецца з Менска а 20.44 і прыбывае на станцыю Варшава-Заходняя а 5.55, пасля пераходу на «зімовы» час будзе адпраўляцца з Менска а 21.45 (час прыбыцця застанецца без змяненняў). Цягнік №116 Варшава-Менск будзе адпраўляцца з Варшавы згодна з ранейшым раскладам а 20.52 і прыбываць у Менск а 9.26 (сёння - а 8.38).

Пасля пераходу на «зімовы» час зменіцца час адпраўлення і прыбыцця і некаторых іншых цягнікоў міжнародных зносін. Акрамя таго, у сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў, скарэктаваны і расклад цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць на тэрыторыі Беларусі.

Падрабязную інфармацыю аб раскладзе міжнародных цягнікоў, цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і праз тэлефон даведачных службаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках