2 траўня 2024, Чацвер, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заслаўе пасля Дня пісьменства: наступствы аўралу

5

Ужо праз паўмесяца ў горадзе пачалі выяўляцца наступствы аўралу.

6-7 верасня ў Заслаўі адсвяткавалі Дзень беларускага пісьменства. Да фестывалю горад рыхтаваўся цягам вясны і лета. І, як водзіцца ў Беларусі ў такіх выпадках, не абышлося без аўралу, піша «Салiдарнасць».

На першы погляд у Заслаўі наступствы спешнага рамонту не так відавочныя, як у адной з былых сталіц «Дажынак» Горках. Але і маштабы рамонту тут былі значна больш сціплыя. І, тым не менш, у Заслаўі таксама ёсць над чым задумацца. Прывядзём некалькі прыкладаў.

На скрыжаванні вуліц Якуба Коласа і Савецкай вакол каналізацыйных калодзежаў прасела зямля

Вуліца Якуба Коласа. Папулярная ў мясцовых жыхароў дарожка пагражае непрыемнасцямі ў цемры.

Новыя святлафоры на скрыжаванні Савецкай і Студэнцкая выключылі адразу ж пасля свята.

Новы прыпынак на Савецкай дагэтуль не завершаны. Або земляны дол - гэта арыгінальная задума аўтара праекта? На заднім плане бачныя прыступкі, якія вядуць да жылых дамоў. Іх так і не абсталявалі пандусамі

Дарожка з новай пліткі насупраць сярэдняй школы №1

Пляцоўку насупраць універсама «Родны кут» на Савецкай рамантавалі ўсё лета. Ці то пліткі не хапіла, ці то часу, ці то фрагмент аўтэнтычнага пакрыцця нашчадкам вырашылі пакінуць.

Дарожка ў 2-м мікрараёне так і не дачакалася рамонту - ні да святаў, ні пасля іх. Яна вядзе ў дзіцячы садок, школу і дзіцячую кансультацыю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках