2 траўня 2024, Чацвер, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Пугачоў: У Расеі няма бізнэсоўцаў, ёсць прыгонныя

4
Сяргей Пугачоў: У Расеі няма бізнэсоўцаў, ёсць прыгонныя

Расейскія прадпрымальнікі валодаюць сваімі актывамі толькі намінальна.

Былы паплечнік прэзідэнта РФ Сяргей Пугачоў распавёў журналістам Financial Times, чаму ў 2012 годзе дзяржава канфіскавала ягоную шматмільярдную суднабудаўнічую імперыю, піша gordonua.com.

«Сёння ў Расеі няма прыватнай уласнасці. Ёсць толькі прыгонныя, якія належаць Пуціну», - заявіў ён. Прадпрымальнікі, з ягоных слоў, валодаюць сваімі актывамі толькі намінальна.

Пугачоў сцвярджае, што ў Расейскім бізнэсе не існуе «недатыкальных» і арышт Еўтушэнкава гэта яшчэ раз прадэманстраваў. «Не мае сэнсу шукаць памылку ў дзеяннях Еўтушэнкава. Проста сістэма пачынае сама сябе пажыраць», - адзначыў ён.

Бізнэсовец мяркуе, што прэзідэнт Пуцін дагэтуль мае ментальнасць «савецкага чэкіста».

Сяргей Пугачоў - былы Расейскі прадпрымальнік і палітык. Былы кіраўнік і саўладальнік Межпрамбанка (да 23 студзеня 2002); сябра Савета Федэрацыі РФ са снежня 2001 да студзеня 2011 года. З 2013 года знаходзіцца ў крымінальным вышуку ў Расеі; з 2011 года пастаянна пражывае ў Вялікае Брытаніі.

Праз Аб'яднаную прамысловую карпарацыю (АПК) кантраляваў мажарытарныя пакеты ў прадпрыемствах «Паўночная верф» і «Балтыйскі завод». Руская версія часопіса Forbes за травень 2008 года змясціла яго ў спісе «Залатой сотні» найбагацейшых расейцаў пад нумарам 50 з ацэнкай багацця ў 2 мільярды даляраў ЗША. У красавіку 2010 года ўпершыню быў уключаны ў спіс брытанскіх мільярдэраў, складзены газетай The Sunday Time, - з ацэнкай актываў у £750 млн.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках